СТАЛЁВЫ БЭРЭТ


Надыходзіла чарговая штогадовая здача на Сталёвы бэрэт.  Сэнс традыцыі быў ва ўзгадаваньні сапраўдных інтэлегентаў - як гэта разумелася з часоў Рыму - інтэлектуальна і фізычна развітых грамадзян - патрыётаў сваёй краіны. Пэўна сьмешна для нас зара гучыць - кагорта інтэлегентаў 4-га Легіёну?!


Але вернемся да нашай сдачы на бэрэт. Хлопцы , які гадаваліся ў сваіх раённых клубах - праходзілі абласны адбор - і выбранцы зьязджаліся ў акрэсьленую кропку Беларусі - дзе адбывалася сама імпрэза. Апроч марш-кідка , спарынгаў і здачы спартовых нарматываў - хлопцы мелі таксама іспыт па гісторыі Беларусі-Літвы.


Ужо і не прыгадаю які то год быў - тым каго падазравалі ў супрацы з гб ды мусам - сказалі што сёлета здачы ня будзе. Каму давяралі - далі каманду - збор для здачы - Асіповічы. І паехалі нашыя хвасты разам з намі электрычкай і ці то два ці то тры экіпажы на машынах. У выніку на станцыі Асіповічы зьехаліся легіянеры з усёй Беларусі ... і ...хвасты .


Які маршрут далей - ніхто ня ведаў. Мы паставілі аўтобус для далейшага перасоўваньня прама насупраць мясцовай міліцыі. Але куды дзяваць хвастоў , якія і не здагадваліся што гэта наш аўтобус. Мястэчка Асіповічы - выцягнулася ўздоўж чыгункі. Вызначылі самых прыкметных за кім напэўна хвасты павядуцца. Каманда ішла з аднога боку чыгункі - і пару экіпажаў пінкертонаў, робячы выгляд што не асабліва куды спяшаюцца, павольна ехала за імі. Дробная дэталь якую улічылі мы - пад чыгуначным палатном ё падземны пераход - людзі там праходзяць спакойна, а вось машыны - ну ніяк. То нашыя прайшлі пад палатном , селі ў аўто якое іх чакала з другога боку - памахалі ручкай аперам ....


Тым часм легіянеры якія зьехаліся з усіх куткоў Беларусі - жвавенька селі ў аўтобус , і пад пакрыўджаныя позіркі таптуноў якія ехалі за намі без машын-той жа электрычкай - вырушылі ў акрэсьленым накірунку.


Што пачалося далей - як кажуць - аднаму пану Богу вядома. У нас на вачох на выездзе з Асіповіч - падняўся буран. Моцны вецер і навальніца. Але зусім лакальная. Найбольш дзіўна - што буран пайшоў разам з намі да самага Бабруйску , па аб'язной і да самага месца здачы на бэрэт дзе зараньне была падрыхтаваная паласа перашкод і пастаўленыя намёты. Яшчэ больш дзіўна - ўвесь час здачы мы знаходзіліся ў "воку" бурана. Ён нас ахоўваў! Вакол сосны 7-8мі мэтровыя ў вузел завязвае - а мы ў цэнтры - спарынгі і здача нарматываў на паласе перашкодаў.


Дзе і на якім этапе згубіліся аператыўнікі - нам засталося невядомым. Мы цалкам выканалі сваю праграму, парадаваліся канцэрту нашых дудароў , і спакойна разьехаліся.


Вось так нябёсны Легіён ахоўваў братоў сваех меньшіх.


То Белы Легіён - гэта не арганізацыя - Белы Легіён - гэта стан Душы!

Гонар і Годнасьць!