Тут размешчаныя тэксты песен і акорды да іх,  якімі вы можаце скарыстацца, каб самастойна ці з сябрамі, спяваць іх там дзе будзеце адчуваць дамесным.



Мы на маршы

(невядомы легіянер)


  E

Мы на маршы ліем потам

Мазалі парвалі боты

А мне гэта да халеры

Бо са мною сябра верны

E           G

А мне да халеры

 E           B

Побач сябра верны

E                 G

Як надыйдзе мне каюк  

 A       B      E

Выратуе мой сябрук


Холад, голад, дупа ўсяка

Абарона ці атака

А мне гэта да халеры

Бо са мною сябра верны

А мне да халеры

Побач сябра верны

Як надыйдзе мне каюк   

Выратуе мой сябрук


Ворагі ўжо недалёка

Абыходзяць нас шырока

А мне гэта да халеры

Бо са мною сябра верны

А мне да халеры

Побач сябра верны

Як надыйдзе мне каюк   

Выратуе мой сябрук


А варожа куля клята

Нарабіла ужо страты

А мне гэта да халеры

Бо са мною сябра верны

А мне да халеры

Побач сябра верны

Як надыйдзе мне каюк   

Выратуе мой сябрук


Мама родная Айчына

Ушануе свайго сына

Ворагі нам да халеры

Паваюем з сябрам верным!

А мне да халеры

Побач сябра верны

Як надыйдзе мне каюк   

Выратуе мой сябрук

 

 

Нёман

(А.Астрэйка, Н.Сакалоўскі)

 

     Аm        Еm      F  E 

Ой, Нёман, і слава, і песня
   Dm      В       E

Народу майго і зямлі,
   Аm    Еm      F  С

Магілаю ворагам цеснай
    Dm        Е      Аm 

Ня раз твае хвалі былі.

Ой, Нёман! Ой, бацька мой Нёман,
Як сонца, як дзень дарагі,
Касцямі звяругаў шалёных
Усланы твае берагі.

А бераг высокі і роўны,
Жарсцвяны і ўкрыты лазой,
Не б'еш ты, а граеш чароўна
Блакітнаю хваляй сваёй.

Ой, Нёман! Ой, бацька любімы,
Як сонца, як дзень дарагі,
Садамі цудоўнай Радзімы
Твае расцвілі берагі.

 


Воіны ранку

(С.Міхалок, пераклад З.Сасноўскі)


    Am            F

 Рубінавы ранак, Сонца прамень

    G              C

 Загойвае раны, выпальвае цень

 Узлятай да неба, брат і сястра

 Полымя грэе, адганяе страх


   Радуйся молату ў моцнай руцэ

   Малады вір у хуткай рацэ

   Б’е барабан, Бам, Бам!

   Барыкады, сябры, грукат і гам


     Воіны ранку, ваяры дабра

     Б’юцца да світанку, цемра каб сышла

        Am            F

     Ваяры дабра, воіны ранку

      G

     Сэрцы моцныя б’юцца да світанку



 Плача салдат, медаль на гімнасцёрцы

 Леглі хлапцы ў палыне на прыгорцы

 За хмарай дракон, каменнае сэрца

 Засячы яго, каб уночы грэцца


   Радуйся молату ў моцнай руцэ

   Малады вір у хуткай рацэ

   Б’е барабан, Бам, Бам!

   Барыкады, сябры, грукат і гам


     Воіны ранку, ваяры дабра

     Б’юцца да світанку, цемра каб сышла

     Ваяры дабра, воіны ранку

     Сэрцы моцныя б’юцца да світанку



Марш Белага Легіёну/ Трымайся Маці

(невядомы легіянер, 1993 г.; у скажоным і скарочаным выглядзе грае гурт “Дзецюкі”)

 

           Dm

Трымайся, Маці! Ня плач, кахана!

                          D7
Спакойны думкі і сына спакойны сон.

           Gm            Dm
Мы заўтра рана ў звязе драбаў

          А       Dm

Ідзем за Белы Легіён.

Я выйшаў з места. Я ўстаў з акопу.
Пад акупантам - Гародня і Магілёў.
Ад Беластоку да Смаленску

На кол пасадзім халуёў!

Не плач, кахана, ўжо сурмы граюць

Цябе ўзгадаю ў хвіліну перад канцом

Бо хто ваюе, той не ўмірае

Навек залічаны байцом


Калі ж загіну, то за Радзіму!
Сягоння я, заўтра – ён, паслязаўтра – ты…
А аўтамат мой аддайце сыну!

Паўстануць новыя шыхты!


Трымайся, браце! Падмога спее!
Мы будзьма рэй, будьма рэй, будзьма рэй, рэй, рэй!
Ад нашай моцы ўжо враг млее!

Штандар ў руках трымай вышэй!



Сонца  нам дапаможа 

(Л.Вольскі, З.Вайцюшкевіч)

 

     Dm

Над нашай зямлёю – неба.

     Dm

Пад нашым небам – зямля,

    C

На нашай зямлi трава i вада,

    Dm

I дрэвы, i промнi сьвятла.


Нас гэта зямля нарадзiла

Яе малако мы пiлi,

I ўсё, што дае, дае нам сiлы,

Ёсць на гэтай зямлi.


Прыпеў:

 C              Dm

Сонца  нам дапаможа,

 C             Dm

Сонца нам дапаможа,

            Dm

Яно любiць нас.


Нас любiць калматае сонца,

Нас любiць месяц сiвы.

I сонца i месяц даюць

Нам моцы

Для нашае барацьбы


Мiнуць у тумане стагодзьдзi,

I сталь спарахнее ушчэнт,

А мы тут жывем i мы тут будзем,

Пакуль iснуе гэты сьвет.

Прыпеў.



За Радзіму, за герояў

(ХІХ ст., пераклад А.Чумакоў, З.Сасноўскі)

 

       G

З ворагамі твар у твар

       C            G

Кожны выйшаў як змагар

      G                    D

І ў атаку рушылі адважна ўсе


        G

Многа хто ля родных дрэў

       C               G

Свой апошні дзень сустрэў

       C         D          G

Каб Айчына жыла далей у красе

Пр.:

 G

За Радзіму, за герояў

 D

За Радзіму разам ўсе

      G

Хай сцягі над галавой

         C        G

Хай пад кулямі у бой

        C          D        G

Ды бяз розніцы як бараніць яе


Хто патрапіў у палон

Адчувалі хуткі скон

Але думка грэла ў сэрцы і душы

     Пра сяброў і пра сыноў

     Што ідуць за імі зноў

     Бараніць Айчыну мілую заўжды

Пр.


Мужныя іх галасы

Нібы ў полі каласы

Разам зліліся ў малітве да Тварца

     І пад шыбеніцамі

     Развіталіся яны

     Верныя свайму братэрству да канца

Пр.



Гімн Белага Легіёна

(А.Мікус)

 

       Gm           F

Вецер развінуў штандары,

        Cm            D

Сонцам на грудзёх спарыш.

       Gm           F

Ворагам нябёснай карай

      Eb            D

Ззяе наш крывіцкі крыж.


        Bb            F

У стальным праменні крочыць

       Cm      D

Новай нацыі закон -

  Bb         F

Праз імглу апошняй ночы

  Gm     F   Cm D Gm

Крочыць Белы Легіён.


Перад намі толькі вораг,

Па-над намі толькі Бог.

Тых, хто прысягнуў учора,

Сёння кліча срэбны рог.


Праваруч вітаем славу

Праз ухвалу ці праклён.

Наш парадак - наша права,

Крочыць Белы Легіён.


Нашым гонарам ёсць вернасць,

Нашай годнасцю ёсць бой.

У імя дзядоў і веры

Мы паклічам за сабой.


Уздымай вышэй штандары

І - Радзіма альбо скон!

Як агонь нябёснай кары

Крочыць Белы Легіён.



Воран

(А.Забаронак)

 

 Am                          Dm                Am

Воран, ты мой воран, ты крумкачыш у небе над дворам

 Am                           Dm                Am     F E Am
Воран, дзе твой сорам? Пазьбіраў ты ахвяраў за борам...

Там за борам, мой ты воран, нашых вояў загінулі горы..
І ляжаць там сціснуў зброю на вялізным бязмежным прасторы...

Паляці ты, скажы маці, што ня трэба ўжо сына чакаці

скажы маці, што загінуў за Радзіму ад ворагаў "раті"...


Там на полі на прасторы ззяюць гонарам іхнія зоры,

там на небе ў Вальгале баляваць яны будуць да зморы...


Келіх ўздымем дый загінем за зямлю нашу родную згінем
Сьпіце маці дый Кахана, мы заўжды вас на рукі уздымем

Гэй ваярства, залатое, не дарэмна палеглі у полі.
На Радзіме промні сонца і квітнеюць нашчадкі на волі



Развітанне/ Бывай, мой родны кут

(У.Лойка, М.Іваноў)


   Am       E     Am

Бывай, мой родны кут i зьвяз!

         Dm         Am
Бывайце вы, лугi i гонi!

  Dm    Am
Iду ад вас апошнi раз

             Dm       Am
Пад знакам слаўнае Пагонi.

             
             Am  E    Am

Пад знакам слаўнае Пагонi.

За волю ў бой жыцьцё заве,
Мае змагарныя дарогi.
Купальскай кветкi не сарве
Нiхто ў душы мне без трывогi.

Нiхто ў душы мне без трывогi.

Я сам пайду за край, народ
Упорна песьняй роднай, звонкай,
Пад буру жудкiх непагод,
Мяне што мучаць i старонку.

Мяне што мучаць i старонку.

Мо лягу дзесьцi я ў далi
Пад небам хмарным цi сьсiнелым, -
Паўстануць тысячы зь зямлi
Пад сьцягам бел-чырвона-белым!

Пад сьцягам бел-чырвона-белым!

Бывай, мой родны кут i зьвяз!
Бывайце вы, лугi i гонi!
Хай бачу ў лучнасьцi я вас,
Пад знакам слаўнае Пагонi!

Пад знакам слаўнае Пагонi!



Армейская сям’я

(С.Макей)

 

      Dm

Мы выходзім сонца свеціць,

       F

Ў Беларусі моцны вецер

     Cm       D          Gm

Уздымае нашу песню да нябёс.

        Gm/E

Толькі пыл пад сапагамі,

        Dm             Dm/F

З намі Бог і стяг над намі

      Gm/E       A(sus4)     Dm

І Радзіма нам даверыла свой лёс.


Бараніць сваю Радзіму

Ці у летку, ці у зіму

Дапаможа нам армейская сям’я.

Не пужае непагода

І ні якія нягоды,

Толькі разам сіла мы і ты і я.


Нас гартуюць палігоны

І армейскія пагоны

На тваіх плячах салдат і афіцэр,

Мужнасць, гонар і адвага,

Да бацькоў сваіх павага

І рука маёй каханкі у руцэ.


Мы - салдаты, афіцэры,

Ўсе да болю ў сэрцы верым,

Родны край ніхто не зможа больш спаліць

Мы на варце Беларусі,

І ніхто нас не прымусіць

Здрадзіць роднаму народу і зямлі.



Мы выйдзем шчыльнымі радамі, 1918 г.

(У. Тэраўскі, М. Краўцоў, аркестроўка А. Ясінскі)


    D       

Мы выйдзем шчыльнымі радамі

    B7                    Em
На вольны родны свой прастор.

     Em
Хай воля вечна будзе з намі,

    A               D
А гвалту мы дамо адпор!
        Bm         F#

Няхай жыве магутны, сьмелы

                           Bm

Наш беларускі вольны дух.

          Bm             F#

Штандар наш бел-чырвона-белы,

                      Bm   A

Пакрый сабой народны рух!

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой — усе да аднаго!

Імя і сілу беларуса

Няхай пачуе й убачыць той,

Хто сьмее нам нясьці прымусы

І першы выкліча на бой.

Браты, да шчасьця мы падходзім:
Хай гром грыміць яшчэ мацней!
У крывавых муках мы народзім
Жыццё Рэспублікі сваёй!



Літвін

(“Стары Ольса”)

 

Gm

Ехаў Літвін ды па Сініх Водах
Тры дні тры начы
  Cm      Gm

Тры дні тры начы

 Bb         Gm
Меч крывавячы

Ходзіў Літвін ой ды па Грунвальду
Тры дні тры начы
Тры дні тры начы
Чэпам граючы

Гойсаў Літвін ой ды па Крапіўне
Тры дні тры начы
Тры дні тры начы
Дзідай джалячы

Скокаў Літвін ой ды пад Смаленскам
Тры дні тры начы
Тры дні тры начы
Шабляй рубячы

Кляўся Літвін у святой Дуброве
На старым мячы
На старым мячы
Чужынцаў сячы



Пагоня

(М.Багдановіч, М.Куліковіч-Шчаглоў)


 Dm       C        Bb A     Dm

Толькі ў сэрцы трывожным пачую

 Dm   C      Bb A  Dm

За краіну радзімую жах,

         C        Dm

Успомню Вострую браму святую

              Gm A     Dm

І ваякаў на грозных канях.


У белай пене праносяцца коні,

Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць.

Старадаўняй Літоўскай Пагоні

Не разбіць, не спыніць, Не стрымаць!


У бязмерную даль вы ляціце.

А за вамі, прад вамі — гады.

Вы за кім у пагоню спяшыце,

Дзе шляхі вашы йдуць і куды?


Мо яны, Беларусь, панясліся

За тваімі дзяцьмі уздагон,

Што забылі цябе, адракліся,

Прадалі і аддалі ў палон?


Біце ў сэрцы іх, біце мячамі,

Не давайце чужынцамі быць!

Хай пачуюць, як сэрца начамі

Аб радзімай старонцы баліць.


Маці родная, маці краіна!

Не ўсьцішыцца гэтакі боль…

Ты прабач, ты прыймі свайго сына,

За цябе яму ўмерці дазволь.


Усё лятуць і лятуць тыя коні,

Срэбнай збруяй далёка грымяць…

Старадаўняй Літоўскай Пагоні

Не разьбіць, не спыніць, Не стрымаць!



Чакай, Матуля

(С.Макей, Н.Захарэвіч)


   Dm    

Пагоны на плячах,

   Gm

Адвага у вачах.

    A                   Dm

Не лi, матуля, слез, а ганарыся мной!

    Dm

Служу айчыне я,

   D7          Gm

I рота мне сям'я,

               Dm     A    Dm

На варце мы стаiм зямлi сваёй.

 

           Dm                  A

Прыпеў: Чакай мяне, Матуля, чакай,

                               Dm

        Iду я баранiць родны край.

           Dm           DGm

        Нiкому не аддам я родную зямлю,

            Dm          A       Dm

        Бо Беларусь як мацi люблю.


Казаць умею : "Ёсць!",

Я ў армii не госць,

Рыхтуюсь з першых дзён твой выканаць наказ.

Як хто замест рукi

Працягне нам штыкi,

Не прамарудзiм мы яму ỹ адказ.

Прыпеў.


Стаiм мы на мяжы,

Матуля, не тужы

Надзейныя у нас i ротны, i камбат.

Кажу Вам праўду я,

Мне батальён – сям'я,

Я ганаруся тым, што я салдат.

Прыпеў.


Як хутка час бяжыць,

Ні доўга нам служыць.

І думкi аб адным з прыходам цемнаты:

Як еду цягнiком

У свой далёкi дом,

А ў доме над ракой, матуля, ты.

Прыпеў.



У гушчарах 

(М.Шчаглоў-Куліковіч, Н.Арсеннева)

 

      Cm        Fm       G Cm

У гушчарах, затканых імглою,

         Eb        Bb      Eb
Шэрым змрокам, на зорку зару

Bb   Fm             G Cm
Ахвяруем табе мы сабою

        Fm          G        Cm
Кожны дзень, кожны час, Беларусь.


І няма ў сэрцы жалю ды страху,
Мы адвагай юнацкай гарым,
Беларусь наша родная Маці,
Толькi ты нас вядзеш да зары.


І мы верым яна разгарыцца

Стане зноў над краінаю дзень

Бо ня стане змагар, не скарыцца

У няволі ніколі, нідзе


Хмарай дым над аблогамі тае,
Вецер дыхае мятай, быллём.
Беларусь, Беларусь залатая,
За цябе, за цябе мы ідзём!

 


Я - сын таго Краю 

(А.Змагар, А.Мельнікаў)

 

     Em                 B7

Я - сын таго Краю‚ дзе гаі‚ лясы‚

                    Em

Дзе рэчкі тасёмкаю ўюцца‚

     Am      D           G       Em

Дзе пекныя кветкі‚ дзе ткуць паясы‚

     Am                BEm

Дзе сонца і хмаркі сьмяюцца.


Я - сын таго Краю‚ дзе нівы‚ сады‚
Дзе ў зелені топяцца хаты‚
Дзе жніўныя песьні з грудзей маладых
Зьвіняць дыямэнтамі шатаў.

Я - сын таго Краю‚ дзе сінь васількоў
Гуляе з русалкамі ў жыце‚
Дзе льлецца бадзёрасьць з дрыгвіцкіх вянкоў‚
Дзе краскамі поле іскрыцца.

Я - сын таго Краю‚ дзе зброю народ
Трымае у моцных далонях‚
Дзе высака ўзняўся із нетраў балот
Сцяг бел-чырвон-белы з Пагоняй.



Шыхт зважай

(версія невядомага легіянера)

 

Пр.:

 Bm

Шыхт зважай, крокам руш

 A

Нашыя жаўнеры

  A        G          A           G

Пранясуць годна сцяг бел-чырвона-белы

Шыхт зважай, крокам руш

Нашы афіцэры

Уздымуць родны сцяг бел-чырвона-белы

 

 Bm

Небакрай, назірай

І пільнуй за першы край

Стромка стой, стрэльбы ў бой

Хай ідуць на нас з табой

     Сцішым крок, чорны змрок,

     У душы і чорт і Бог

Думкі вон, бі да скон

     Ці вяжы і у палон

Пр.


Хтосьці там, вораг сам

Пераб’ем варожы стан

Хай яны. Чужакі

Прымуць нашыя штыкі

     Моцна раз, рэж у паз

     І наступнага шчэ раз

     Вір вакол, стрэл і кол

     Перамелім байструкоў

Пр.